Кампанія "Чысты Байнет"

Кампанія «Чысты Байнет» прэзентаваная на VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў
7 сакавіка ўдзельнікам VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў была прэзентаваная кампанія «Чысты Байнет».

Бадай ва ўсіх недзяржаўных арганізацый ёсць свае сайты, на якіх змяшчаецца не толькі інфармацыя пра дзейнасць НДА, але і матэрыялы з іншых інфармацыйных рэсурсаў. Таму сябры грамадскіх арганізацый і ініцыятыў таксама зацікаўленыя ў павышэнні якасці «інфармацыйнага Байнету» і могуць далучыцца да кампаніі.

Пра тое, як гэта можна зрабіць на бягучым этапе кампаніі, распавялі ўдзельнікам форуму ініцыятары «Чыстага Байнету»: пакінуць свае прапановы і ідэі наконт накірункаў развіцця кампаніі на галоўнай старонцы сайту www.c-bynet.org; прадумаць і размясціць на сваіх сайтах правілы выкарыстання ўласнай інфармацыі; змясціць банер кампаніі «Чысты Байнет».

Двухдзённая VI Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятыў працавала 6–7 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB). Форум быў закліканы прааналізаваць сітуацыю ў грамадскім сектары Беларусі, прававое становішча няўрадавых арганізацый краіны, распрацаваць і зацвердзіць стратэгію дзеянняў Асамблеі на бліжэйшы час.

У форуме бралі ўдзел прадстаўнікі больш як трох соцень грамадскіх аб’яднанняў і інцыятыў з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку ініцыятары «Чыатага Байнету» — ГА «БАЖ» і кампанія «Будзьма!».

Предлагаемый проект соглашения:

“Интернет становится все более важным и влиятельным средством распространения информации. Cтремясь к тому, чтобы повысить степень доверия к этому источнику, мы заявляем о намерении соблюдать следующие принципы:

1.	Содействовать реализации права на свободу получения и распространения информации

2.	Придерживаться принципов достоверности информации и многообразия мнений

3.	Соблюдать правила профессиональной этики журналистов, не допускать оскорбительной лексики и неаргументированных обвинений

4.	Уважать авторские права и использовать материалы из других источников на условиях, оговоренных с их правообладателями

5.	При цитировании материалов делать гиперссылку на конкретную страницу, на которой размещен данный материал

6.	Обеспечить прозрачность статистики по нашим сайтам

Мы призываем присоединиться к настоящему соглашению все добросовестные ресурсы Байнета”.

Вношу предложение. Всякая авторская статья должна быть подписана автором.

Обратный пример. Достаточно серьезный материал с критикой белорусского хостинга -”ХОСТИНГ.BY.НЕТ?” - размещен на сайте уважаемого ИА - interfax.by/article/34900 – и не подписан.

Олег Тишков

Tishkoff Consult

tishkoffconsult.com

Профі ў Байнеце. Праблемы выкарыстання кантэнту
­­Выс­тупленне Аляксандра Класкоўскага, медыяэксперта, кіраўніка аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН, выкладчыка ЕГУ, на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Б­ай­неце».

Парадыгма Інтэрнету — гэта самарэгуляванне. І лепей нам самім дамовіцца, чым нехта прыйдзе з бізуном і скажа: раз вы такія несвядомыя, дык зараз мы тут будзем рэгламентаваць і рэгуляваць.

Выкарыстанне чужога кантэнту — гэта адна з самых балючых праблем. Прычым, як ні парадаксальна, крадуць інфармацыю менавіта профі.

Блогерам чужыя лаўры не патрэбныя. Увогуле, класічны блог — гэта гіперспасылка і маленькі камент, маленькая рэмарка. Я часам праглядаю, як блогеры каментуюць нейкія мае артыкулы. Ён, канешне, можа змяшаць мяне з гразёю, але напачатку абавязкова зазначыць: «Як піша спадар Класкоўскі на naviny.by…» — і зробіць гэта акуратненька, з наўпроставай гіперспасылкай.

А вось у профі спакуса скрасці значна мацнейшая. Таму што ён атрымлівае «аклад жалавання», яму трэба выдаваць нейкі ўласны прадукт. А кадраў, рэсурсаў мала, не хапае крэатыву, а то і жадання. Навошта, маўляў, напружвацца, бегаць недзе, калі можна гатовенькае акуратненька ўзяць у іншых і выдаць за свой кантэнт?

Прадстаўнікоў некаторых рэсурсаў (прычым, даволі раскручаных, якіх цытуюць замежныя СМІ) я ніколі не бачыў ні на адным мерапрыемстве, ні на адной акцыі. Як дурні туды пруцца журналісты БелаПАНу, рызыкуючы іншым разам і гумавым дручком па хрыбце атрымаць… Яны цягаюць каштаны з агню, а хто-кольвек бярэ і «элегантна» прысабечвае вынікі гэтай працы.

Ёсць, канешне, такая рэч, як аператыўная аналітыка — гэта адна з «фішак» «Беларускіх навінаў». Мы можам узяць інфармацыю БелТА, «Інтэрфаксу», але толькі як штуршок, базу для ўласнай аналітыкі. Гэта не проста кампіляцыя — узялі, перапісалі два словы і падалі як свой уласны матэрыял.

Так што адна рэч — калі робіцца сумленны дайджэст альбо аператыўная аналітыка, а зусім іншая — калі за кошт паразітавання на чыімсьці прадукце нейкі рэсурс робіць сабе імідж, раскручваецца і г.д.

Пры гэтым трэба адзначыць, што эпоха грубага плагіяту ўжо паціху адыходзіць у мінулае. Цяпер ужо рэдка цалкам прысабечваюць нейкія артыкулы — пайшлі больш тонкія метады.

Самае распаўсюджанае — гэта маскіроўка спасылкі. То бок — не скажаш, што «садралі». Спасылка на крыніцу ёсць, але яна, па-першае, хітра ўвярстана ў сярэдзіну тэксту, і трэба тры разы прачытаць, перш чым заўважыш, што гэта — інфармацыя naviny.by ці БелаПАН. І яна не аформленая як «гіпер». Гіперспасылка адразу заўважная, яна вылучаецца ў тэксце.

Яшчэ адзін хітры прыём — калі цалкам бярэцца нейкі матэрыял, але спасылка ставіцца не зверху і не знізу (і тады зразумела, што гэты артыкул цалкам узяты аднекуль), а ў сярэдзіне. «ВВП, як паведамляе БелаПАН, вырасце на столькі і столькі адсоткаў…» І ўражанне такое, што БелаПАН спрычыніўся толькі да інфармацыі пра ВВП, хаця насамрэч яму належыць увесь артыкул.

Я сфармуляваў некалькі правілаў сеціўнай этыкі, як мне падаецца, вельмі простых. Не трэба нейкі вялікі кодэкс пісаць, дастаткова дамовіцца пра некалькі элементарных пастулатаў, і гэта будзе зусім іншы ўзровень сеціўнай культуры.

1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта «гіпер-» і менавіта на канкрэтную публікацыю, а не проста на сайт. На жаль, гэта рэдка робяць нават рэсурсы, якія ў іншым паказваюць прыклады этычнай працы. Так, гэта вымагае трохі большых затрат часу, але затое не раздражняе карыстальніка, які і так ведае адрас галоўнай старонкі рэсурсу, але хоча праглядзець першакрыніцу.

2. Перадрук ёсць перадрук. Калі мае месца перадрук, то гіперспасылку варта не тапіць недзе у глыбіні тэксту, а ставіць пад ці над матэрыялам. (Бо іншым разам спасылку на першакрыніцу можна убачыць прыхаванай недзе ў сярэдзіне нататкі. І невядома, тычыцца спасылка нейкай канкрэтнай фразы, лічбы ці ўсёй нататкі).

3. Цытата ёсць цытата. Пры даслоўным выкарыстанні фрагментаў чужога тэксту трэба афармляць іх паводле ўсіх правілаў цытавання — бок браць у двухкоссе і г.д. Не афармляць прымітыўную нарэзку з чужых тэкстаў як уласны прадукт.

4. Пры перадруку арыгінальных тэкстаў падпісваць іх прозвішчам аўтара, а не толькі назвай СМІ. Асабліва гэта важна, калі перадрукоўваецца не інфармацыйная нататка, а каментар, меркаванне. Іначай аўтару, які стараўся зрабіць адметны, нестандартны твор, вядома ж, крыўдна. Ды і некарэктна выдаваць яго погляд за пазіцыю пэўнага рэсурсу, кшталту: «Як мяркуюць naviny.by». Бо на тых Навінах. Бай выступаюць і Зімоўскі, і Класкоўскі…

5. Не скажаць сэнс перадрукаваных матэрыялаў занадта экспрэсіўнымі, хуліганскімі загалоўкамі дзеля таго, каб стварыць ілюзію сенсацыйнасці ды спаймаць чытача на кручок. (Скажам, ідзе парламенцкі карэспандэнт БелаПАН у Нацыянальны сход, робіць нататку пра пасяджэнне нейкай камісіі, а потым на ультрарэвалюцыйным рэсурсе даюць: «Чарговае ганебнае рашэнне «палаткі»… Потым гэтага карэспандэнта і на парог не пусцяць, не акрэдытуюць! І даводзь потым, што ты не вярблюд, што гэта не ты прыдумаў такі загаловак… Часам, канечне, мяняць трэба, таму што, напрыклад, агенцтвы ­найчасцей даюць сухія разгорнутыя загалоўкі, якія не ўпісваюцца ў стыль канкрэтнага рэсурсу. Але трэба мець пачуццё такту, густу і не «падстаўляць» аўтараў.

І яшчэ адзін спосаб павышэння сеціўнай культуры — гэта сістэмная адукацыя. У Байнеце на 99% працуюць самавучкі. Так, яны маюць дыпломы журфака і г.д. Але патрэбная сістэмная адукацыя менавіта ў галіне вэб-журналістыкі. Трэба фармалізаваць пэўныя правілы. Па-першае, на ўзроўні асобных рэсурсаў — бо, калі тыя самі прапішуць свае правілы, будзе прасцей змагацца з плагіятарамі. Па-другое — на ўзроўні айчыннай веб-супольнасці таксама павінен быць нейкі «маральны кодэкс». Нешта простае і грунтоўнае.

Ответственность интернет-бизнеса за чистоту Байнета
Выступление Юрия Зиссера, генерального директора УП «Надёжные програм­мы» (TUT.BY) на «круглом столе» ­2­7 января «Саморегулирование в Байнете».

Определение «социальная ответственность бизнеса» объясняется как ответственность тех, кто принимает бизнес-решения, перед теми, на кого прямо или косвенно эти решения влияют. То есть это добровольный вклад бизнеса в развитие общества, напрямую связанный с основной деятельностью компании.

Но это только социальная ответственность. Вообще же ответственность бизнеса не ограничивается социальной сферой. Бизнес, в конечном итоге, отвечает за всё, как и все мы за всё перед всеми в ответе.

Бизнес не существует в вакууме. Он работает в среде, и от среды зависит — признают этот бизнес или нет, будет ли он успешным. Среда — это органы государственной власти, управления, субъекты хозяйствования, общественные организации, и, собственно говоря, общество, в том числе и пользователи Интернета.

Ю. Зиссер

К чему сводится ответственность белорусского интернет-бизнеса? Я бы не ограничивал это только авторским правом. Это важная проблема, но это только один из аспектов.

Конечно же, ответственность интернет-бизнеса, прежде всего, заключается в соблюдении законодательства, в том числе и закона об авторских правах. Тут шла речь о том, что в Интернете «пионерят» информацию, и прозвучала реплика, что TUT.BY это сходит с рук. Да, но не потому что он позиционирует себя как дайджест, а потому что TUT.BY со всеми источниками информации договаривается — то есть имеет, как правило, письменные договоры. Какую-то информацию мы покупаем за деньги, какую-то приобретаем по бартеру, где-то на сайтах написано, что информацию можно брать. Но просто так никто ничего не берёт. И мы вправе надеяться, что так будут делать все.

В сферу ответственности бизнеса входит также разъяснительная и просветительская работа по внедрению Интернета среди населения и организаций. Любой бизнес должен не просто что-то делать. «Правильный» бизнес обязан объяснять, почему он это делает. (Это только наше государство может позволить себе ничего толком не объяснять).

Кроме того, в сферу ответственности белорусского интернет-бизнеса входит и организация модерирования своих ресурсов. Это и печальный, и радостный опыт, без которого, как показывает практика TUT.BY, диалоги между пользователями рискуют погрязнуть в разборках, взаимных оскорблениях пользователей и т.д. Необходимо устанавливать правила игры и добиваться их соблюдения. Мы знаем, что контент на том или ином ресурсе создают не только профессионалы, но и пользователи, которые имеют низкий уровень ответственности за то, что создали. Именно поэтому нужно модерировать контент, проводить разъяснительную работу и даже создавать судебные прецеденты. Этим должно заниматься само интернет-сообщество, и, конечно же, БАЖ.

Ещё один аспект — создание новых общественных организаций и участие в уже существующих организациях для отстаивания интересов нашей интернет-отрасли. В Беларуси такой организацией является, например, общественное объединение «Белорусская ассоциация журналистов» и, как видим, новая инициатива «Чистый Bynet», которая может стать виртуальным подобществом внутри самого общества.

Безусловно, в сферу ответственности интернет-бизнеса входит помощь государственным органам, обществу и бизнесу в решении их задач. И это не только социальная реклама, но и помощь в подготовке законопроектов, помощь в просветительской работе, обсуждение важных и острых проблем, которых много.

Приходится заниматься и самоцензурой от «наездов». Хорошо это или плохо, но приходится считаться с тем, что у каждого ресурса есть недоброжелатели, поскольку их пользователями являются сотни тысяч людей. Понятно, что какая-то часть из них тебя ненавидит. Они устраивают провокации, ставят палки в колеса. И это неизбежно, поэтому приходится с этим считаться.

Не могу не отметить и такое явление, как киберпреступность. Потому что в понятие чистоты Bynet входит также противодействие торговле людьми, вымогательству, сведению счетов, ограничение политически мотивированных атак на ресурсы. Киберпреступники нередко прибегают к DoS-атакам, используют спам, воруют информацию и деньги со счетов банках… Ну и, безусловно, все вы слышали о хакерах.

Конечно, с одной стороны, киберпреступность — это забота правоохранительных органов, которую нельзя подменять лицензированием или общественным порицанием. Но и мы не можем оставаться в стороне.

Ещё один очень важный аспект — открытое для специалистов и общества обсуждение проектов новых нормативных документов, касающихся Интернета. Никто не требует, чтобы они появлялись сразу в открытом доступе. Потому что опыт показывает, что это малоконструктивно: появляется много оскорблений и комментариев не по существу.

Но выложить проекты документов там, куда будут иметь доступ специалисты, было бы крайне полезно. Потому что общественное обсуждение проекта после его принятия не имеет смысла. Как мне признавались госчиновники: «Мы выпускаем постановление и смотрим, если много „вони“, то переделываем, а если мало, то оставляем». Я считаю, что лучше сделать так, чтобы «вони» вообще не было. Минимизировать её изначально. И тут важно учитывать мнение специалистов в этой области. Слава богу, в последнее время какие-то изменения в этой сфере происходят, и это радостно.

Хотелось бы надеяться на воздержание государства от всяких бессмысленных акций, создающих имидж Беларуси как врага Интернета. Я имею в виду недоступность новостных сайтов во время крупных политических событий и тотальное лицензирование. Лицензируется даже такая безобидная вещь, как продажа доменных имен в зоне BY. В большинстве стран не лицензируется деятельность интернет-провайдеров. А лицензирование сайтов знакомств — это белорусское ноу-хау.

Благасфера як квазімедыйная форма (асаблівасці этычных правілаў карыстання інфармацыяй у блогах)
­Выс­тупленне медыяэксперта, загадчыка аддзелу палітыкі тыднёвіка «Белорус­ы и рынок» Паўлюка Быкоўскага на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Бай­неце».

Што такое блог? Паводле вызначэння гэта — персанальны сайт, змест якога складаецца ў парадку, супрацьлеглым храналагічнаму. Апошняе дапаўненне не ёсць догмай, але 90% блогаў робяць менавіта такім чынам: новыя запісы, ці «пасты», трапляюць на верх старонкі, што дазваляе лёгка адсочваць змены. У большасці выпадкаў наведвальнікі сайтаў могуць даведацца прозвішча аўт­ара, але гэта можа быць як рэальнае імя, так і сталы псеўданім — «нікнэйм». У благасферы нават нікнэймы маюць (альбо не маюць) свайго аўтарытэта.

Як правіла, наведвальнікі могуць пакінуць свае каментары, якія будуць даступныя ўсім. Праўда, ёсць і выключэнні, бо часам блогі вядуцца ў нейкіх закрытых прасторах, дзе пакінуць каментары ці проста нешта прачытаць могуць толькі сябры.

П. Быкоўскі

Што такое благасфера? Блогі вольна злучаюцца паміж сабой з дапамогай гіперспасылак. У выніку кожны блогер з’яўляецца часткай глабальнай сеткі — благасферы. Паводле New-York Times, кожную секунду ў свеце адкрываецца новы блог.

Паводле маёй любімай кнігі Роберта Скобла і Шэла Ізраэла «Разговор дороже денег. Как блогинг меняет общение бизнеса и потребителей» (Robert Scouble, Shel Israel. Naked Conversations. How Blogs Are Changing the Way Businesses Talk with Customers), існуе шэсць «кітоў» блогінгу:

1. Лёгкасць публікацыі. Блог можа апублікаваць кожны. Гэта каштуе не дорага і дае магчымасць пісаць там часта. Кожны пост будзе імгненна дасягальны ўсяму свету.

2. Даступнасць. З дапамогай пашуковых сістэм людзі могуць шукаць блогі па тэмах, аўтарах або па тым і тым. Чым больш вы посціце, тым больш даступнымі робіцеся.

3. Сацыяльны характар. Благасфера — адна вялікая размова. Цікавыя актуальныя гутаркі пераходзяць з сайту на сайт і спасылаюцца адна на адну. З дапамогай блогаў людзі з агульнымі інтарэсамі будуюць сяброўскія зносіны і пераадольваюць геаграфічныя межы.

4. Вірулентнасць. Інфармацыя часта распаўсюджваецца па блогах хутчэй, чым праз інфармагенцтвы.‏ Ні адна форма віруснага маркетынгу не мае хуткасці і эфектыўнасці блогу.

5. Магчымасць сіндыцыравання. RSS дае магчымасць даведвацца аб абнаўленнях блогу, на які вы падпісаны. ‏

6. Узаемазвязанасць. Кожны блог можа быць звязаны з любой колькасцю блогаў з дапамогай спасылак, таму кожнаму блогеру даступны мільёны яго калег.

Некалькі словаў пра карысць, якую могуць атрымаць стваральнікі блогаў. Гэта можа быць зарабленне грошаў, але я на сёння ведаю на Беларусі літаральнага аднаго чалавека, які на блогу зарабляе грошы. На апошнім конкурсе кантэнт-праектаў гэта быў блогер з Гродна, які робіць «Медицинский блог врача скорой помощи». Аўтар блогу Андрэй казаў, што ў якасці ўрача хуткай дапамогі зарабляе менш, чым на сваім блогу.

Калі браць агулам, то блогер заводзіць свой блог таму, што яму ёсць што сказаць. Ён хоча мець зносіны з аднадумцамі ў благасферы, што вельмі лёгка зрабіць. Ён хоча распаўсюдзіць свае погляды на больш шырокую аўдыторыю. Можа прыцягнуць увагу СМІ да нейкай сваёй праблемы. Прыкладам можа быць друкаваннне ў «Комсомольской правде» в Белоруссии» фотаздымкаў блогераў, якія былі затрыманыя пасля разгону намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку 2006 года. Блогер можа імкнуцца ўплываць на фармаванне грамадскай думкі ці імкнуцца лабіраваць свае інтарэсы.

Першую параду, якую даюць новым блогерам, калі тыя пытаюцца, як сябе паводзіць у блогасферы, — пачытаць чужыя блогі, паглядзець, як сябе паводзяць людзі ў блогах. Але падобным чынам мы паводзім сябе, калі трапляем у новую кампанію… Часам узнікае пытанне, пра што пісаць блог? Пра што нельга пісаць? І як сабе паводзіць, каб не быць прыцягнутым да адказнасці?

Для вядомых асобаў (палітыкаў, журналістаў, «зорак»), якія вядуць свае прыватныя блогі, істотным таксама з’яўляецца пытанне аховы прыватнага жыцця. Бо ў сваіх дзённіках яны могуць даць магчымасць іншым перайсці гэтую мяжу. Бывае і так, што сам чалавек не жадае нічога паведамляць пра сябе, але ягоныя сябры выкладваюць, напрыклад, у «Одноклассниках» фотаздымкі з лазні ці іншых прыватных месцаў. Пакуль што ў журналістаў няма выпрацаванай сістэмы, як з гэтым паступаць з пункту гледжання этыкі. Як правіла, журналісты звычайна не адмаўляюцца ад той інфармацыі, што да іх трапляе. Тым больш, што няма практыкі, як змагацца з пераходам мяжы прыватнасці, асабліва тады, калі не ты сам, а нехта іншы размясціў гэтую інфармацыю.

Некалькі словаў пра пытанне самарэгулявання ў блогерскай прасторы. Калі нехта хоча пісаць у нейкую суполку, то ён мусіць падпарадкоўвацца правілам гэтай суполкі. Зразумела, што ў суполках звычайна забароненая ненарматыўная лексіка, забароненыя допісы не па тэме (off topic). Разам з тым, у благасферы ёсць яшчэ такі панятак, як «лытдыбр» — прыватны дзённік, у якім чалавек піша пра сябе, што хоча. І гэты блог — ужо не частка супольнасці.

Блогеры з дастатковай павагай ставяцца да чужога аўтарскага прадукту і ставяць спасылкі на тое, адкуль узяты запазычаны тэкст ці фотаздымак. Калі новы чалавек з’яўляецца ў блогасферы і не ведае гэтых правілаў, яму звычайна пра гэта кажуць. Калі ён не паважае гэтыя правілы, то звычайна да яго ставяцца горш і выказваюць сваю непавагу.

Але ў свядомасці блогераў ёсць прыватная ўласнасць і ёсць, так бы мовіць, «калгасная» уласнасць, якую можна «прысабечыць» нейкім спосабам. Гэта тычыцца тых медыяструктураў, якія маюць свой медыяпрадукт, які блогерам вельмі хочацца атрымаць, і яны знаходзяць спосабы, як абыйсці законы аб аўтарскім праве. Усе, напэўна, памятаюць ажыятаж, які быў напярэдадні выхаду сёмай кнігі пра Гары Потэра.

Яшчэ за 5 дзён да афіцыйнага выхаду кнігі нехта невядомы сфатаграфаваў кожную старонку і выклаў яе ў файлаабменную сетку Bittorent, пасля чаго яна была перакладзеныя на некалькі моў. У ЖЖ паўстала кам’юніці pereskaz, у якім ахвотнікі падзялілі раздзелы кнігі і сталі перакладаць на рускую мову. У рэжыме рэальнага часу можна было назіраць, як з’яўляліся тэксты, вычытваліся, карэктаваліся, а фаны тут жа дзяліліся ўражаннямі.

Праўда ў канцы канцоў народная творчасць саступіла ў канкурэнцыі па якасці перакладу некамерцыйнаму праекту Potter’s Army.

Ахвотнікі перакладалі кнігу па кавалачках і казалі, што гэта простае «цытаванне», хоць гэтыя кавалачкі хутка склаліся ў адну кнігу, якая стала даступнай у Інтэрнеце раней, чым друкаваная кніга з’явілася ў крамах.

Такім чынам, мы падышлі да высноваў:

А) Блогеры паважаюць аўтарскія правы іншых блогераў;

Б) Блогеры часам паважаюць аўтарскія правы медыяў;

В) Блогеры вельмі часта не паважаюць аўтарскія правы «калгаснай маёмасці».

Каментар па тэме (з залы)

Марыйка Мартысевіч (блогер, журналіст, літаратар):

«Блогеры — гэта звычайна альбо «недаробленыя журналісты», альбо журналісты, у якіх ёсць імпэт рабіць штосьці яшчэ, альбо будучыя журналісты. Такім чынам, часам крадзёж інфармацыі з блогаў для СМІ выглядае як спосаб эканоміі на кадрах. Бо фактычна СМІ выкарыстоўваюць допісы ў блогах, цытуючы, пераказваючы і г.д., хоць маглі б наняць гэтых добрых блогераў на працу.

Асабіста мяне ў сітуацыі, калі адзін вядомы інтэрнет-рэсурс выкарыстаў маю інфармацыю, дадаўшы да яе тэкст «ад сябе», абразіла больш за ўсё, што са мною абыйшліся як з «чорнарабочым».

Зразумела, што, працуючы з аўтарамі, рэдакцыі павінныя плаціць ім грошы. Праўда і тое, што блогеры не ставяць сваёй мэтай зарабіць грошы (многія з іх), блогеры гатовыя супрацаваць са сродкамі масавай інфармацыі, але на парытэтных умовах. Тобок — калі іх будуць успрымаць як крыніцу інфармацыі і абыходзіцца з імі адпаведна. Мінімальная рэч, якая абсалютна не патрабуе грошай і нават часу, — гэта папрасіць дазволу ў блогера на выкарыстанне яго інфармацыі. І блогер пагодзіцца. І не будзе ніякіх узаемных прэтэнзій.

Інтэрнет: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання?
­Выступленне намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца­ падчас «круглага стала­» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце».

Ці такі ўжо «непадкантрольны» Інтэрнет? Прыхільнікаў той ідэі, што ніякае рэгуляванне ў Інтэрнеце наогул не патрэбнае, даволі шмат. Некаторыя карыстальнікі Інтэрнету негатыўна ставяцца да мадэрацыі і (тым больш) прэмадэрацыі допісаў на форумах і ў каментарах, а паведамленні наконт правілаў вядзення дыскусіі выклікаюць у іх шквал негатыўных эмоцый.

Паказальна, што і стаўленне прыхільнікаў «анархіі» ў Інтэрнеце, і заклікі службовых асобаў хутчэй яго «адрэгуляваць» — гэта наступствы аднаго зыходнага тэзісу аб сённяшняй быццам бы непадкантрольнасці Сеціва.

Але, здаецца, такое наіўнае ўяўленне пра Інтэрнет як абсалютна свабодную прастору паціху адыходзіць у мінулае.

Хаця спецыялізаванага нарматыўнага акту, які б тычыўся менавіта дзейнасці ў Інтэрнеце, у Беларусі пакуль няма, але на ўсіх, хто распаўсюджвае сваю інфармацыю праз Сеціва (як, дарэчы, і займаецца камерцыяй), распаўсюджваюцца агульныя нормы заканадаўства. Напрыклад, закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, законы аб дзяржаўных сакрэтах і г.д. Напрыклад, у Крымінальным кодэксе можна знайсці 6 артыкулаў аб адказнасці за паклёп і абразу, артыкулы пра дыскрэдытацыю краіны, парушэнне аўтарскага права, распаўсюд канфідэнцыйнай інфармацыі, парнаграфіі, заклікаў да змены ўлады, умяшальніцтва ў прыватнае жыццё і г.д. Яны могуць тычыцца і тых, хто працуе ў Інтэрнеце.

«Маладое віно ў старыя мяхі»

Спробы стварыць «спецыялізаваны» нарматыўны акт у гэтай сферы сутыкаюцца з некалькімі праблемамі. Напрыклад, з пагрозай выкарыстання традыцыйных падыходаў да новых выклікаў часу (іншымі словамі — «улівання маладога віна ў старыя мяхі»). Яшчэ адна праблема — трансгранічны характар Інтэрнету.

Напрыклад, у Сеціве з’яўляецца інфармацыя, якая ў нейкай дзяржаве лічыцца незаконнай. Ці могуць у гэтай дзяржаве прыцягнуць да адказнасці чалавека, які размясціў гэтую інфармацыю ў іншай краіне, дзе яна цалкам правамерная?

Тут нават еўрапейскія суды дэманструюць розныя падыходы. Былі выпадкі, калі аўтараў прыцягвалі да адказнасці ў той краіне, куды трапляла «незаконная» інфармацыя, выкарыстоўваючы такі ж самы падыход, які звычайна выкарыстоўваюць пры разглядзе спраў аб друкаваных выданнях. То бок, калі выдавец ці рэдактар ведаў, што яго інфармацыя трапіць у краіну, дзе лічыцца незаконнай (напрыклад, друкаванае выданне распаўсюджваецца там па падпісцы), то ён можа несці адказнасць паводле заканадаўства менавіта гэтай краіны.

Але ж размяшчэнне інфармацыі ў Сеціве адразу робіць яе даступнай для многіх, незалежна ад дзяржаўных межаў. І, калі ісці па гэтай сцежцы далей, то мы прыйдзем да таго, што мяжу свабоды слова ў Інтэрнеце будзе ўсталёўваць дзяржава з найбольш таталітарным заканадаўствам…

Розныя падыходы еўрапейскіх структур

Праблема рэгулявання і самарэгулявання дзейнасці ў Інтэрнеце абмяркоўвалася рознымі еўрапейскімі структурамі. Цікава, што яны дэманструюць розныя падыходы. Напрыклад, Камітэт Міністраў Рады Еўропы рэкамендуе рэгуляваць свабоду выказвання ў Сеціве не больш жорстка, чым ў дачыненні да ўсіх іншых сродкаў масавай інфармацыі. А Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ (дарэчы, прыхільнік самых ліберальных падыходаў) заклікае абмяжоўваць рэгуляванне толькі тымі галінамі, дзе яно непазбежнае, а ў ідэале разглядаць Інтэрнет як аўтаномную прастору.

У якасці альтэрнатывы рэгуляванню Еўразвяз разглядае класіфікацыю і фільтрацыю Інтэрнету (калі праграмы фільтрацыі правяраюць вэб-дакументы для блакавання шкоднага кантэнту перш, чым яны з’явяцца на маніторы камп’ютара).

Рада Еўропы таксама не выключае ўстаноўкі фільтраў — напрыклад, для абароны непаўнагадовых. Прапагандуецца выкарыстанне праграм фільтрацыі і на сямейным узроўні — напрыклад, бацькамі, якія хочуць прадухіліць прагляд дзецьмі «шкодных» сайтаў. А класіфікацыя прадугледжвае выкарыстанне падыходу накшталт таго, які існуе ў кіно (адна, дзве, пяць зорачак у залежнасці ад таго, чаго чакаць ад фільма і каму рэкамендуецца яго глядзець).

А вось Прадстаўнік АБСЕ выступае супраць фільтрацыі і класіфікацыі, заўважаючы, што такая практыка можа абмежаваць доступ і да цалкам законнай інфармацыі. Бо тыя робаты, што праводзяць фільтрацыю, часам робяць гэта не зусім карэктна. Ёсць прыклады, калі пошукавыя сістэмы, напрыклад, блакавалі ўсе п’есы Шэкспіра, кнігу «Мобі Дзік» і нават Дэкларацыю незалежнасці.

Тое ж самае тычыцца і праграм, якія выкарыстоўваюцца на ўзроўні сям’і, калі бацькі жадаюць абмежаваць доступ дзяцей да пэўных рэсурсаў. Можа стацца, што распрацоўшчыкі праграм, якія павінныя блакаваць гэтыя рэсурсы, маюць зусім іншы погляд на тое, да чаго варта абмежаваць доступ. Што да класіфікацыі, то яе крытыкі заўважаюць, што яна ў Інтэрнеце проста немагчымая з-за колькасці рэсурсаў і пастаяннага з’яўлення новых.

Што да прыкладу наконт патраплення інфармацыі ў краіну, дзе яна можа з’яўляцца незаконнай, — прапаноўваецца карыстацца крытэрам адказнасці па месцы «запампоўвання» інфармацыі ў Інтэрнет. Калі ў краіне, дзе гэтая інфармацыя была змешчаная ў Сеціва, яна не з’яўлялася забароненай, то ні ў якой іншай краіне аўтары ці крыніцы інфармацыі не павінныя несці адказнасці, незалежна ад патрабаванняў заканадаўства краіны, дзе гэтую інфармацыю ўзялі карыстальнікі.

Адсочваць незаконны кантэнт еўрапейскія структуры прапануюць з дапамогай «гарачых ліній», куды можна звярнуцца са скаргай на тую ці іншую інфармацыю, размешчаную ў Сеціве. Маецца на ўвазе, што ў выпадку з’яўлення на сайце матэрыялу, які размешчаны не рэдактарамі сайта, а тымі ж карыстальнікамі (як у нядаўнім выпадку з газетай «Прессбол»), прыцягваць да адказнасці можна толькі ў двух выпадках: калі рэсурс ад пачатку ведаў пра незаконнасць матэрыялу і ўсё ж размясціў яго альбо калі незаконная інфармацыя не была хутка знятая з сайту пасля таго, як яго ўладальнікам паведамілі пра яе незаконны характар.

Але і ў гэтай прапановы ёсць шмат крытыкаў, якія бачаць у ёй магчымасць самацэнзуры. Яны лічаць, што здымаць інфармацыю будуць, хутчэй за ўсё, без парадаў юрыстаў і не на падставе судовых рашэнняў, і гэта можа прывесці да абмежавання свабоды выказвання ў Сеціве.

І нават у пытаннях самарэгулявання падыходы еўрапейскіх структур адрозніваюцца. Усе яны рэкамендуюць развіваць і папулярызаваць самарэгуляванне, але пры гэтым прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ звяртае ўвагу на то, што яно можа мець тэндэнцыю да непразрыстасці, быць выкарыстана ў камерцыйных мэтах, прывесці да аслаблення прадугледжаных законам фундаментальных правоў.

Андрэй Бастунец

Гэты кароткі агляд добра паказвае, што агульных рэцэптаў і падыходаў няма. Але, з іншага боку, гэта значыць, што зараз іх можна і трэба шукаць. Абмяркоўваць як ўнутры «галіны», так і з прадстаўнікамі дзяржаўных структур. І паведамленне пра прыпыненнепрацы над пастановай беларускага ўраду аб рэгуляванні дзейнасці інтэрнет-СМІ сведчыць аб тым, што такія пошукі і абмеркаванні могуць мець плён.

(Пры падрыхтоўцы даклада выкарыстаныя Рэкамендацыі прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, прынятыя на Амстэрдамскай канферэнцыі па свабодзе масавай інфармацыі ў Інтэрнеце (2004 г.), Дэкларацыя Савета Еўропы па свабодзе дачыненняў у Інтэрнеце, прынятая Камітэтам міністраў 28.05.2003 г., План дзеянняў Еўрапейскага Звязу па гарантаванні большай бяспекі карыстання Інтэрнетам шляхам барацьбы з незаконным і шкодным кантэнтам у глабальных сетках (1998) і інш. (гл. «Справочник по свободе массовой информации в Интернете» пад рэд. Крысціяна Мёлера і Арно Амуру). Вена, 2004 г.)

Усё ужо прыдумана да нас. Чулі пра валідатары кода? Вось падобная схема, толькі, ясна, крыху больш складанейшая. Бо аўтаматам праверыць кантэнт на арыгінальнасьць можа хіба бот гугла.

Умоўна назавем гэта “кнопачкай”. Дык вось, робіцца кнопачка-сьцяжок, нешта кшталту “гэты рэсур кашэрны чысты і ня тырыць інфармацыю”. Код “кнопачкі” даступны, каб павесіць яе на свой сайт ці блог. Пры тым “кнопачка” не абавязкова графічная, гэта можа быць і тэкставы блёк. Тут трэба каб быў пэўны выбар: колеры, мова, тэкст/графіка.

Далей. Праз шырокую інфармацыйную кампанію інтэрнаўтам даводзіцца, што калі вы зайшлі на беларускі інфармацыйны сайт, а на ім няма такой “кнопачкі”, сайт альбо проста мёртвы, альбо нячэсны і ня варты даверу. Карацей, “кнопачка” — гэта крута, гэта знак дартаньянства.

Аўдыторыя (у адрозьненьні ад уладальнікаў сайтаў) гэтую ідэю падтрымае (бо дасталі перадрукі). Самыя дартаньяністыя ўладальнікі сайтаў, якія кантэнт генэруюць самі, а таму найбольш зацікаўленыя ў гэтым усім, “кнопачку” такую хуценька паставяць. А ммм… не зусім дартаньяністыя вымушаны будуць, каб не зьняславіцца ;)

Далей самае цікавае: інтэрнаўт ўсё той жа інфармацыйнай кампаніяй даводзіцца да такога стану, што калі бачыць падтыраны матэрыял, рэфлекторна “стучыць” на такі сайт, як гэта не банальна ;) Гэта можна рабіць, напрыклад, праз саму кнопачку. А для сайтаў, што кнопачку не паставілі, робіцца адмысловая форма на сайце “змагароў за чысьціню”. Тамтэйшыя паліцаі-мадэратары (бязь іх ніяк) правяраюць факт крадзяжу і, калі інфа падцьвярджаецца, запісваюць гэты факт у агульнадаступную “чорную кніжачку” (базу). Пры тым калі чалавек заўважае падтыраны матэрыял, ён мусіць указаць і арыгінальную крыніцу. Ну хаця б прыблізна (напр. сайт, а не канкрэтную спасылку). Удакладненьне першакрыніцы — таксама задача мадэратараў.

І вось мулька ў тым, што пры загрузцы нашай кнопачцы для адлюстраваньня на пэўнай стронцы (сайце), мы прабіваем, ці ёсьць гэтая старонка (сайт) у нашай чорнай кніжачцы. І калі старонка некашэрная, мы замест кнопачкі, ўмоўна кажучы, малюем падпаленую шапку — злодзей! І людзі, якія заходзяць на старонку гэта бачаць і моршчаць нос. Мы можам нават побач з пазнакай крадзяжу, гвалтоўна ставіць спасылку на першакрыніцу (гл. ніжэй). А зусім прыбраць кнопачку таксама не прыбярэш — гэта ж значыць зусім абпідарасіцца ;)

Уладальнікі ж сайтаў, што ставяць у сябе нашу цудоўную кнопачку, маюць магчымасьць яшчэ й зарэгіцца, падцьвердзіўшы сваё ўладальніцтва (гэта аўтаматычна ўсё робіцца). Ім гэта трэба дзеля таго, каб атрымліваць уведамленьні, калі на іх сайт “стукнулі”. Яны таксама могуць мець доступ да панэлі на нашым сайце, дзе паказана, якія да іх прэтэнзіі паступілі. Ну каб выправіцца і паведаміць мадэратарам, якія правераць і выкрэсьляць факт злачынства з базы. Як мы памятаем, “даносчык” ці “паліцай”, што прыняў данос, мусяць указаць першакрыніцу, каб падцьвердзіць факт крадзяжу. Таму у гэтай адмінскай панэлі будзе бачна таксама хто і што скраў у вас. Адно з-за гэтага ўжо будзе адмінам цымус ставіць у сябе нашу кнопачку ;)

Ідэю можна разьвіваць:

— пазначэньне “злачынства” можа зрабіць як глябальным для ўсяго сайта, так і кропкавым, на ўзроўні адной старонкі. Увогуле гэта можа быць нешта кшталту гугловага page rank, толькі ў плашчыне аўтарскага права

— пры удакладненьні “даносу”, акрэсьлівеюцца віды “злачынства” (перадрук бяз гіпэрлінку / перадрук бяз тэкставай згадкі /  перадрук кавалку ў нейкай кампіляцыі ці цытата без пазначэньня крыніцы (аўтара) / не ўказана імя аўтара, і г.д.)

— адмін пры рэгістрацыі ўказвае умовы выкарыстаньня інфы зь ягонага сайту (лінк, проста спасылка, указаньне аўтарства, даты і г.д). Калі пры праверцы “даносу” аказваецца, што такое парушэньне насамрэч дапушчальнае адмінам першакрыніцы, у “парушальніка” шапка не загараецца ;)

— “чэсны” адмін пры перадруку артыкулу сам указвае нашай сыстэме першакрыніцу, атрымлівае умовы перадруку (калі такія былі выстаўленыя ўладальнікам першакрыніцы), а ўладалнік першакрыніцы ведае, што яго перадрукавалі.

— пры рэгістрацыі, уладальнік рэсурсу можа задаць выгляд “кнопачкі”, напрыклад, лога, якое ён жадае бачыць пры перадруках свайго кантэнту на іншых рэсурсах. тады “чэсныаму” адміну з папярэдняга пункту дастаткова будзе толькі паведаміць сыстэме адрэсу першакрыніцы, а патрэбнага віду спасылку сыстэма ўставіць сама. гэта насамрэч можа быць вельмі зручна, сьведчу.

— трэба прадумаць “даносы” на афлайнавыя выданьні і спосабы ўплыву на “злодзеяў”

— дамовіцца з ботам гугла, каб аўтаматычна правяраў кантэнт на арыгінальнасьць ;)

- і інш.

Ёсьць шэраг тэхнічных нюансаў, але агулам сыстэма бачыцца мне досыць яснай і нават рэальнай да ажыцьцяўлення і працуючай. Як адмін сайта, мушу зазначыць, што і сам з задавальненьнем карыстаўся б такой сыстэмай і яна пэўным чынам спрасьціла б працу.

Закавыка ў тым, што гэта досыць складаны з тэхнічнага гледзішча праект. Задарма такое рэалізоўваць наўрад ці хто возьмецца. Хаця штука імхо карысная. Залатога ключыка я тут пакуль ня бачу, за карытсаньне сыстэмай плату не ўвядзеш — яна згубіць сэнс. Таму рэальна гэта зрабіць хіба толькі калі нейкі фонд ці зацікаўленыя структуры прафінансуюць працу. Той жа Зісер, дарэчы ў стане і тэхнічную базу прадаставіць, і нават намаганьнямі ўласных праграмэраў усё гэта зьдзейсьніць. Альбо наняць каго. Калі спатрэбіцца больш дэталёвая прапрацоўка — зьвяртайцеся.

ЗЫ А на ідэю таксама дзейнічае капірайт, калі што ;)

BYNET без регистрации
27 января в Минском международном образовательном центре имени Йоганнеса Рау состоялся круглый стол, участники которого обсудили возможности саморегуляции в белорусском сегменте Интернета.

Круглый стол на тему “Саморегулирование в Байнете” прошел 27 января в Минском международном образовательном центре имени Йоганнеса Рау (IBB).

В соответствии с требованием нового закона о СМИ, белорусское правительство должно разработать нормативный акт, который определяет критерии отнесения тех или иных веб-сайтов к интернет-издания, а также условия их регистрации. Между тем, начальник управления электронных СМИ Министерства информации Геннадий Курбеко заявил, что интернет-издания не будут подлежать регистрации. При этом он сослался на соответствующее заявление министра информации.

Ситуация остается туманной

Начальник управления электронных СМИ Министерства информации сообщил об этом как бы невзначай, но мгновенно завладел вниманием участников конференции. Руководитель информационной компании БелаПАН, издателя первой белорусской интернет-газеты “Белорусские новости” Алесь Липай тут же переспросил: “Будет ли выполнена норма, которая требует от правительства принять постановление относительно регистрации веб-изданий?”

Представитель Министерства информации отшутился: “Это вопрос к правительству. Министерство информации не будет регистрировать интернет-издания после 8 февраля 2009 года”.

Речь идет о дате, когда новый закон о СМИ вступает в действие. Каким образом исполнительная власть проигнорирует требование законодательной, пока не известно. Геннадий Курбеко адресовал к парламенту тех, кто высказал предположение, что отказ от регистрации интернет-изданий свидетельствует о намерении властей внести поправки в закон о СМИ.

Таким образом, ситуация остается туманной. Судя по словам сотрудников министерства, если не будет принято данное постановление Совмина, то не будет и формальных оснований для регистрации интернет-изданий. То есть не будет возможности приобрести права журналистов сотрудникам тех веб-ресурсов, которые хотели бы добровольной регистрации.

Складывается впечатление, что правительство обратило внимание на обеспокоенность общественности – журналисты, правозащитники и блоггеры опасались, что государство зарегулирует эту сферу. Теперь, похоже, государство самоустраняется.

Прежнее заявление о сохранении свободы в интернете

Кстати, 24 ноября в рамках “круглого стола”, организованного Министерством информации Беларуси, Бюро Представителя ОБСЕ по вопросам свободы СМИ, Офисом ОБСЕ в Минске и Министерством иностранных дел Беларуси, заявление о сохранении свободы в интернете делал помощник президента – начальник главного идеологического управления Администрации президента Всеволод Янчевский. Представитель Администрации президента тогда допустил, что вообще не будет принято некого нормативного акта об интернет-изданиях.

Тогда Всеволоду Янчевскому мало кто поверил, но, как выходит – зря. Сообщение начальника управления электронных СМИ Министерства информации Геннадия Курбеко стало хорошим фоном для круглого стола о саморегуляции Всемирной паутины. Впрочем, пока какого-то готового решения, принятия некоего “внутрикопоративного” соглашения или кодекса об этических нормах строителей Байнета не дошло.

Участники конференции смогли представить друг другу наиболее острые проблемы, а ее организаторы пообещали аккумулировать предположения и вынести их для дальнейшего обсуждения. Кому же понравилась сама идея с уважением относиться к чужой интеллектуальной собственности уже сейчас могут разместить на своем сайте баннер кампании “Чистый Байнет”. Некоторые блоггеры это уже сделали, а вот издатели интернет-СМИ пока размышляют.

Што да перараспаўсюду сацыяльна значнага кантэнту (такі перараспаўсюд часта пажаданы, але ня ў форме плягіяту), то параіў бы не вынаходзіць ровар, а ўзяць за ўзор сусьветна вядомую схему ліцэнзаваньня Creative Commons.

Гл. creativecommons.org — беларускага перакладу там няма… (хаця б ня зашкодзіў!), але ёсьць тэксты ангельскаю ды польскаю мовамі.

Падтрымліваюцца розныя формы і камбінацыі абмежаваньняў на перадрук: пазнака аўтарства у вызначанай аўтарам форме,  камэрцыйны-некамэрцыйны распаўсюд, дазвол/забарона на стварэньне новых працаў на базе матэр’ялу, дазвол/забарона на змену правілаў распаўсюду.

Пры гэтым дазваляецца распаўсюд матар’ялу пры захаваньні вызначанага набору ўмоваў. (Каб лёгка разумець правілы распаўсюду канкрэтных матар’ялаў, пры іх публікацыі выкарыстоўваюцца скарочаныя пазначэньні. Прыклад: “(сс)by-nc-sa” азначае ліцэнзыю CreativeCommons, што дазваляе некамэрцыйны распаўсюд (nc) пры ўмове захаваньня пазнакі аб аўтарстве (by), з правам перараспаўсюду толькі на тых жа ўмовах (sa, share-alike)).

Вельмі раю скарыстацца гэтай схемай за ўзор, бо яна ўжо апрабаваная й даказала сваю жыцьцяздольнасьць у сусьвеце.

Ва ўнутрыбеларускім кантэксьце неабавязкова надаваць гэтым стасункам юрыдычны статус “ліцэнзыі на інтэлектуальную ўласнасьць”.

Замест гэтага можна скласьці “джэнтльмэнскае пагадненьне” аб адпаведных спосабах выкарыстаньня кантэнту, пазначанага згодна з намэнклятурай Сreative Commons.

Дадатковы плюс такога падыходу — ён будзе зразумелы й міжнародным партнэрам (мэдыям і г.д.), бо з іх пункту погляду — гэта будуць проста матар’ялы, ліцэнзаваныя паводле Сreative Commons.