Прапановы

Группа журналистов , 09:20 25.02.09
Предлагаемый проект соглашения: "Интернет становится все более важным и влиятельным средством Далей »

Олег Тишков, 13:24 9.02.09
Вношу предложение. Всякая авторская статья должна быть подписана автором. Обратный пример. Далей »

SkepSYS, 05:01 29.01.09
Усё ужо прыдумана да нас. Чулі пра валідатары кода? Вось Далей »

g-rub, 15:08 27.01.09
Што да перараспаўсюду сацыяльна значнага кантэнту (такі перараспаўсюд часта пажаданы, Далей »

Яніна Мельнікава, 17:05 26.01.09
Дамаўляцца ці не? Думаю — дамаўляцца трэба. І не толькі Далей »

Аляксандр Класкоўскі, 11:28 23.01.09
1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта гіпер- Далей »


Усе прапановы

Паўлюк Быкоўскі

10:51 2.02.09

­Выс­тупленне медыяэксперта, загадчыка аддзелу палітыкі тыднёвіка «Белорус­ы и рынок» Паўлюка Быкоўскага на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Бай­неце».

Што такое блог? Паводле вызначэння гэта — персанальны сайт, змест якога складаецца ў парадку, супрацьлеглым храналагічнаму. Апошняе дапаўненне не ёсць догмай, але 90% блогаў робяць менавіта такім чынам: новыя запісы, ці «пасты», трапляюць на верх старонкі, што дазваляе лёгка адсочваць змены. У большасці выпадкаў наведвальнікі сайтаў могуць даведацца прозвішча аўт­ара, але гэта можа быць як рэальнае імя, так і сталы псеўданім — «нікнэйм». У благасферы нават нікнэймы маюць (альбо не маюць) свайго аўтарытэта.

Як правіла, наведвальнікі могуць пакінуць свае каментары, якія будуць даступныя ўсім. Праўда, ёсць і выключэнні, бо часам блогі вядуцца ў нейкіх закрытых прасторах, дзе пакінуць каментары ці проста нешта прачытаць могуць толькі сябры.


П. Быкоўскі

Што такое благасфера? Блогі вольна злучаюцца паміж сабой з дапамогай гіперспасылак. У выніку кожны блогер з’яўляецца часткай глабальнай сеткі — благасферы. Паводле New-York Times, кожную секунду ў свеце адкрываецца новы блог.

Паводле маёй любімай кнігі Роберта Скобла і Шэла Ізраэла «Разговор дороже денег. Как блогинг меняет общение бизнеса и потребителей» (Robert Scouble, Shel Israel. Naked Conversations. How Blogs Are Changing the Way Businesses Talk with Customers), існуе шэсць «кітоў» блогінгу:
1. Лёгкасць публікацыі. Блог можа апублікаваць кожны. Гэта каштуе не дорага і дае магчымасць пісаць там часта. Кожны пост будзе імгненна дасягальны ўсяму свету.
2. Даступнасць. З дапамогай пашуковых сістэм людзі могуць шукаць блогі па тэмах, аўтарах або па тым і тым. Чым больш вы посціце, тым больш даступнымі робіцеся.
3. Сацыяльны характар. Благасфера — адна вялікая размова. Цікавыя актуальныя гутаркі пераходзяць з сайту на сайт і спасылаюцца адна на адну. З дапамогай блогаў людзі з агульнымі інтарэсамі будуюць сяброўскія зносіны і пераадольваюць геаграфічныя межы.
4. Вірулентнасць. Інфармацыя часта распаўсюджваецца па блогах хутчэй, чым праз інфармагенцтвы.‏ Ні адна форма віруснага маркетынгу не мае хуткасці і эфектыўнасці блогу.
5. Магчымасць сіндыцыравання. RSS дае магчымасць даведвацца аб абнаўленнях блогу, на які вы падпісаны. ‏
6. Узаемазвязанасць. Кожны блог можа быць звязаны з любой колькасцю блогаў з дапамогай спасылак, таму кожнаму блогеру даступны мільёны яго калег.

Некалькі словаў пра карысць, якую могуць атрымаць стваральнікі блогаў. Гэта можа быць зарабленне грошаў, але я на сёння ведаю на Беларусі літаральнага аднаго чалавека, які на блогу зарабляе грошы. На апошнім конкурсе кантэнт-праектаў гэта быў блогер з Гродна, які робіць «Медицинский блог врача скорой помощи». Аўтар блогу Андрэй казаў, што ў якасці ўрача хуткай дапамогі зарабляе менш, чым на сваім блогу.

Калі браць агулам, то блогер заводзіць свой блог таму, што яму ёсць што сказаць. Ён хоча мець зносіны з аднадумцамі ў благасферы, што вельмі лёгка зрабіць. Ён хоча распаўсюдзіць свае погляды на больш шырокую аўдыторыю. Можа прыцягнуць увагу СМІ да нейкай сваёй праблемы. Прыкладам можа быць друкаваннне ў «Комсомольской правде» в Белоруссии» фотаздымкаў блогераў, якія былі затрыманыя пасля разгону намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў сакавіку 2006 года. Блогер можа імкнуцца ўплываць на фармаванне грамадскай думкі ці імкнуцца лабіраваць свае інтарэсы.

Першую параду, якую даюць новым блогерам, калі тыя пытаюцца, як сябе паводзіць у блогасферы, — пачытаць чужыя блогі, паглядзець, як сябе паводзяць людзі ў блогах. Але падобным чынам мы паводзім сябе, калі трапляем у новую кампанію… Часам узнікае пытанне, пра што пісаць блог? Пра што нельга пісаць? І як сабе паводзіць, каб не быць прыцягнутым да адказнасці?

Для вядомых асобаў (палітыкаў, журналістаў, «зорак»), якія вядуць свае прыватныя блогі, істотным таксама з’яўляецца пытанне аховы прыватнага жыцця. Бо ў сваіх дзённіках яны могуць даць магчымасць іншым перайсці гэтую мяжу. Бывае і так, што сам чалавек не жадае нічога паведамляць пра сябе, але ягоныя сябры выкладваюць, напрыклад, у «Одноклассниках» фотаздымкі з лазні ці іншых прыватных месцаў. Пакуль што ў журналістаў няма выпрацаванай сістэмы, як з гэтым паступаць з пункту гледжання этыкі. Як правіла, журналісты звычайна не адмаўляюцца ад той інфармацыі, што да іх трапляе. Тым больш, што няма практыкі, як змагацца з пераходам мяжы прыватнасці, асабліва тады, калі не ты сам, а нехта іншы размясціў гэтую інфармацыю.

Некалькі словаў пра пытанне самарэгулявання ў блогерскай прасторы. Калі нехта хоча пісаць у нейкую суполку, то ён мусіць падпарадкоўвацца правілам гэтай суполкі. Зразумела, што ў суполках звычайна забароненая ненарматыўная лексіка, забароненыя допісы не па тэме (off topic). Разам з тым, у благасферы ёсць яшчэ такі панятак, як «лытдыбр» — прыватны дзённік, у якім чалавек піша пра сябе, што хоча. І гэты блог — ужо не частка супольнасці.

Блогеры з дастатковай павагай ставяцца да чужога аўтарскага прадукту і ставяць спасылкі на тое, адкуль узяты запазычаны тэкст ці фотаздымак. Калі новы чалавек з’яўляецца ў блогасферы і не ведае гэтых правілаў, яму звычайна пра гэта кажуць. Калі ён не паважае гэтыя правілы, то звычайна да яго ставяцца горш і выказваюць сваю непавагу.

Але ў свядомасці блогераў ёсць прыватная ўласнасць і ёсць, так бы мовіць, «калгасная» уласнасць, якую можна «прысабечыць» нейкім спосабам. Гэта тычыцца тых медыяструктураў, якія маюць свой медыяпрадукт, які блогерам вельмі хочацца атрымаць, і яны знаходзяць спосабы, як абыйсці законы аб аўтарскім праве. Усе, напэўна, памятаюць ажыятаж, які быў напярэдадні выхаду сёмай кнігі пра Гары Потэра.

Яшчэ за 5 дзён да афіцыйнага выхаду кнігі нехта невядомы сфатаграфаваў кожную старонку і выклаў яе ў файлаабменную сетку Bittorent, пасля чаго яна была перакладзеныя на некалькі моў. У ЖЖ паўстала кам’юніці pereskaz, у якім ахвотнікі падзялілі раздзелы кнігі і сталі перакладаць на рускую мову. У рэжыме рэальнага часу можна было назіраць, як з’яўляліся тэксты, вычытваліся, карэктаваліся, а фаны тут жа дзяліліся ўражаннямі.

Праўда ў канцы канцоў народная творчасць саступіла ў канкурэнцыі па якасці перакладу некамерцыйнаму праекту Potter’s Army.

Ахвотнікі перакладалі кнігу па кавалачках і казалі, што гэта простае «цытаванне», хоць гэтыя кавалачкі хутка склаліся ў адну кнігу, якая стала даступнай у Інтэрнеце раней, чым друкаваная кніга з’явілася ў крамах.

Такім чынам, мы падышлі да высноваў:
А) Блогеры паважаюць аўтарскія правы іншых блогераў;
Б) Блогеры часам паважаюць аўтарскія правы медыяў;
В) Блогеры вельмі часта не паважаюць аўтарскія правы «калгаснай маёмасці».

Каментар па тэме (з залы)
Марыйка Мартысевіч (блогер, журналіст, літаратар):
«Блогеры — гэта звычайна альбо «недаробленыя журналісты», альбо журналісты, у якіх ёсць імпэт рабіць штосьці яшчэ, альбо будучыя журналісты. Такім чынам, часам крадзёж інфармацыі з блогаў для СМІ выглядае як спосаб эканоміі на кадрах. Бо фактычна СМІ выкарыстоўваюць допісы ў блогах, цытуючы, пераказваючы і г.д., хоць маглі б наняць гэтых добрых блогераў на працу.

Асабіста мяне ў сітуацыі, калі адзін вядомы інтэрнет-рэсурс выкарыстаў маю інфармацыю, дадаўшы да яе тэкст «ад сябе», абразіла больш за ўсё, што са мною абыйшліся як з «чорнарабочым».

Зразумела, што, працуючы з аўтарамі, рэдакцыі павінныя плаціць ім грошы. Праўда і тое, што блогеры не ставяць сваёй мэтай зарабіць грошы (многія з іх), блогеры гатовыя супрацаваць са сродкамі масавай інфармацыі, але на парытэтных умовах. Тобок — калі іх будуць успрымаць як крыніцу інфармацыі і абыходзіцца з імі адпаведна. Мінімальная рэч, якая абсалютна не патрабуе грошай і нават часу, — гэта папрасіць дазволу ў блогера на выкарыстанне яго інфармацыі. І блогер пагодзіцца. І не будзе ніякіх узаемных прэтэнзій.



Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар



 



НАВІНЫ КАМПАНІІ

Кампанія «Чысты Байнет» прэзентаваная на VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, 8.03.09
7 сакавіка ўдзельнікам VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў была прэзентаваная кампанія «Чысты Байнет». Далей »

Профі ў Байнеце. Праблемы выкарыстання кантэнту, 2.02.09
­­Выс­тупленне Аляксандра Класкоўскага, медыяэксперта, кіраўніка аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН, выкладчыка ЕГУ, на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Б­ай­неце». Далей »

Ответственность интернет-бизнеса за чистоту Байнета, 2.02.09
Выступление Юрия Зиссера, генерального директора УП «Надёжные програм­мы» (TUT.BY) на «круглом столе» ­2­7 января «Саморегулирование в Байнете». Далей »

Благасфера як квазімедыйная форма (асаблівасці этычных правілаў карыстання інфармацыяй у блогах), 2.02.09
­Выс­тупленне медыяэксперта, загадчыка аддзелу палітыкі тыднёвіка «Белорус­ы и рынок» Паўлюка Быкоўскага на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Бай­неце». Далей »

Інтэрнет: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання?, 2.02.09
­Выступленне намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца­ падчас «круглага стала­» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце». Далей »


Усе навіны
На галоўную | Пра кампанію | Ініцыятары | Прапановы | Навіны кампаніі