Прапановы
Группа журналистов , 09:20 25.02.09
Предлагаемый проект соглашения:
"Интернет становится все более важным и влиятельным средством Далей »
Олег Тишков, 13:24 9.02.09
Вношу предложение. Всякая авторская статья должна быть подписана автором.
Обратный пример. Далей »
SkepSYS, 05:01 29.01.09
Усё ужо прыдумана да нас. Чулі пра валідатары кода? Вось Далей »
g-rub, 15:08 27.01.09
Што да перараспаўсюду сацыяльна значнага кантэнту (такі перараспаўсюд часта пажаданы, Далей »
Яніна Мельнікава, 17:05 26.01.09
Дамаўляцца ці не? Думаю — дамаўляцца трэба. І не толькі Далей »
Аляксандр Класкоўскі, 11:28 23.01.09
1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта гіпер- Далей »
Аляксандр Класкоўскі
1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта гіпер- і менавіта на канкрэтную публікацыю, а не проста на сайт. То бок, напрыклад, не на http://baj.by, а менавіта на http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-6212.html, калі гаворка ідзе пра публікацыю “Галасы за чысты Байнет”. Так, гэта вымагае трохі большых затрат часу, але затое не раздражняе карыстальніка (сайт БАЖ ён і так ведае, не трэба соты раз адфутбольваць небараку на галоўную старонку рэсурсу!), а рэальна дапамагае выйсці на арыгінал публікацыі.
2. Калі мае месца звычайны перадрук, то гіперспасылку варта ставіць пад матэрыялам, а не тапіць недзе у глыбіні тэксту. (Бо іншым разам спасылку на першакрыніцу можна убачыць прыхаванай недзе ў сярэдзіне нататкі. І невядома, тычыцца спасылка нейкай канкрэтнай фразы, лічбы ці ўсёй нататкі).
3. Пры даслоўным выкарыстанні фрагментаў чужога тэксту трэба афармляць іх паводле ўсіх правілаў цытавання — то бок браць у двухкоссе і г.д. Не афармляць кампіляцыю з чужых тэкстаў як уласны прадукт.
4. Пры перадруку арыгінальных тэкстаў падпісваць іх прозвішчам аўтара, а не толькі назвай СМІ. Асабліва калі гэта не інфармацыйная нататка, а каментар, меркаванне. Іначай аўтару, які стараўся зрабіць адметны, нестандартны твор, вядома ж, крыўдна.
5. Не скажаць сэнс перадрукаваных матэрыялаў занадта экспрэсіўнымі, хуліганскімі загалоўкамі дзеля таго, каб стварыць ілюзію сенсацыйнасці ды спаймаць чытача на кручок.
6. Правяраць усю фактуру для Сеціва гэтак жа сама прыдзірліва, як і для звычайнай папяровай публікацыі. Ні ў якім разе не лічыць, што для інтэрнету “і так сыдзе”! Неахайнасць, раздзяўбайства пры падрыхтоўцы вэб-матэрыялаў могуць вылезці бокам. Дзейнага заканадаўства цалкам дастаткова, каб пакараць за плагіят, абразу, паклёп і г.д. І прэцэдэнты ўжо былі. Так што раю не рызыкаваць.
7. Складаць правілы дыскусіі на форумах. Гэта дысцыплінуе наведнікаў і дазваляе ладзіць аргументаваную мадэрацыю.
Адзін камэнтар »
Пакінуць каментар
НАВІНЫ КАМПАНІІ
Кампанія «Чысты Байнет» прэзентаваная на VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, 8.03.09
7 сакавіка ўдзельнікам VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў была прэзентаваная кампанія «Чысты Байнет». Далей »
Профі ў Байнеце. Праблемы выкарыстання кантэнту, 2.02.09
Выступленне Аляксандра Класкоўскага, медыяэксперта, кіраўніка аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН, выкладчыка ЕГУ, на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце». Далей »
Ответственность интернет-бизнеса за чистоту Байнета, 2.02.09
Выступление Юрия Зиссера, генерального директора УП «Надёжные программы» (TUT.BY) на «круглом столе» 27 января «Саморегулирование в Байнете». Далей »
Благасфера як квазімедыйная форма (асаблівасці этычных правілаў карыстання інфармацыяй у блогах), 2.02.09
Выступленне медыяэксперта, загадчыка аддзелу палітыкі тыднёвіка «Белорусы и рынок» Паўлюка Быкоўскага на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце».
Далей »
Інтэрнет: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання?, 2.02.09
Выступленне намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца падчас «круглага стала» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце». Далей »



# | 11 красавiка 2009, 22:01
а куды слушней спасылацца, калі бярэш перакладзены артыкул? Напрыклад беларускі сайт перакладае артыкул зь замежнага сайта і ставіць ня яго спасылку. А я, натуральна, хачу ўзяць ужо перакладзены артыкул зь беларускага сайту. Дык на каго мне спасылацца?
[Адказаць]