Прапановы

Группа журналистов , 09:20 25.02.09
Предлагаемый проект соглашения: "Интернет становится все более важным и влиятельным средством Далей »

Олег Тишков, 13:24 9.02.09
Вношу предложение. Всякая авторская статья должна быть подписана автором. Обратный пример. Далей »

SkepSYS, 05:01 29.01.09
Усё ужо прыдумана да нас. Чулі пра валідатары кода? Вось Далей »

g-rub, 15:08 27.01.09
Што да перараспаўсюду сацыяльна значнага кантэнту (такі перараспаўсюд часта пажаданы, Далей »

Яніна Мельнікава, 17:05 26.01.09
Дамаўляцца ці не? Думаю — дамаўляцца трэба. І не толькі Далей »

Аляксандр Класкоўскі, 11:28 23.01.09
1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта гіпер- Далей »


Усе прапановы

Яніна Мельнікава

17:05 26.01.09

Дамаўляцца ці не? Думаю — дамаўляцца трэба. І не толькі таму, што ў Сеціве існуе вялікая спакуса скарыстацца чужой працай і вялікая рызыка быць выкарыстаным іншымі, а яшчэ і таму, што, як і любая іншая праца, праца он-лайн журналіста павінна папарадкоўвацца дакладным правілам гульні. І тут існуючага інструментарыя журналістаў, якія працуюць у электронных і друкаваных сродках масавай інфармацыі, часам проста не дастаткова. Пытанне ў тым, якія правілы гульні падыйдуць усім (ці большасці)?

1. Гіперспасылкі. Яны, на маю думку, павінны быць АБАВЯЗКОВА. Ніякіх “мы не ведаем, як ставіць”, быць не павіннна. Гэта як бы кіроўца сказаў: “Не ведаю, дзе ў маёй машыне тормаз”. І гіперспасылкі павінны быць менавіта на старонку з навіной, а не на галоўную старонку. Бо гэтая старонка – таксама аўтарскі прадукт.

2. Імя аўтара абавязкова павінна прысутнічаць. Нельга спасылацца толькі на рэсурс, бо, зноўку-такі, у кожнага артыкула ёсць аўтар. А адсюль яшчэ адна прынцыповая пазіцыя…

3. У кожнага артыкула павінен быць аўтар. Гэта азначае, што рэсурсы не павінны ставіць артыкулы без аўтарства (падпісаныя назвай самаго рэсурсу, ці не падпісаныя ўвогуле). Калі гэта не робіцца, то, з вялікай верагоднасцю можна сцвярджаць, што гэта – кампіляцыя ці плагіат.

4. Калі напісана “нельга” – гэта азначае “нельга і ў якім разе”. Шмат якія рэсурсы ўжо маюць свае правілы карыстання інфармацыяй. Часам яны наогул забараняюць крыстацца ёю без пісьмовага дазволу, часам – з умовамі. Чытаць і выконваць гэтыя правілы – абавязак.

5. “ Маленькія” роўныя з “вялікімі”. Якія “маленькія” і “лакальныя” не былі першакрыніцы, журналісты, якія працуюць у іх маюць права на абарону сваёй інтэлектуальнай уласнасці. Калі яны першымі паведамілі пра некую падзею, спасылка на іх такая ж абавязковая, як і на вялікія рэсурсы.



Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар



 



НАВІНЫ КАМПАНІІ

Кампанія «Чысты Байнет» прэзентаваная на VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, 8.03.09
7 сакавіка ўдзельнікам VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў была прэзентаваная кампанія «Чысты Байнет». Далей »

Профі ў Байнеце. Праблемы выкарыстання кантэнту, 2.02.09
­­Выс­тупленне Аляксандра Класкоўскага, медыяэксперта, кіраўніка аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН, выкладчыка ЕГУ, на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Б­ай­неце». Далей »

Ответственность интернет-бизнеса за чистоту Байнета, 2.02.09
Выступление Юрия Зиссера, генерального директора УП «Надёжные програм­мы» (TUT.BY) на «круглом столе» ­2­7 января «Саморегулирование в Байнете». Далей »

Благасфера як квазімедыйная форма (асаблівасці этычных правілаў карыстання інфармацыяй у блогах), 2.02.09
­Выс­тупленне медыяэксперта, загадчыка аддзелу палітыкі тыднёвіка «Белорус­ы и рынок» Паўлюка Быкоўскага на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Бай­неце». Далей »

Інтэрнет: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання?, 2.02.09
­Выступленне намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца­ падчас «круглага стала­» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце». Далей »


Усе навіны
На галоўную | Пра кампанію | Ініцыятары | Прапановы | Навіны кампаніі