Прапановы
Группа журналистов , 09:20 25.02.09
Предлагаемый проект соглашения:
"Интернет становится все более важным и влиятельным средством Далей »
Олег Тишков, 13:24 9.02.09
Вношу предложение. Всякая авторская статья должна быть подписана автором.
Обратный пример. Далей »
SkepSYS, 05:01 29.01.09
Усё ужо прыдумана да нас. Чулі пра валідатары кода? Вось Далей »
g-rub, 15:08 27.01.09
Што да перараспаўсюду сацыяльна значнага кантэнту (такі перараспаўсюд часта пажаданы, Далей »
Яніна Мельнікава, 17:05 26.01.09
Дамаўляцца ці не? Думаю — дамаўляцца трэба. І не толькі Далей »
Аляксандр Класкоўскі, 11:28 23.01.09
1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта гіпер- Далей »
g-rub
Што да перараспаўсюду сацыяльна значнага кантэнту (такі перараспаўсюд часта пажаданы, але ня ў форме плягіяту), то параіў бы не вынаходзіць ровар, а ўзяць за ўзор сусьветна вядомую схему ліцэнзаваньня Creative Commons.
Гл. creativecommons.org — беларускага перакладу там няма… (хаця б ня зашкодзіў!), але ёсьць тэксты ангельскаю ды польскаю мовамі.
Падтрымліваюцца розныя формы і камбінацыі абмежаваньняў на перадрук: пазнака аўтарства у вызначанай аўтарам форме, камэрцыйны-некамэрцыйны распаўсюд, дазвол/забарона на стварэньне новых працаў на базе матэр’ялу, дазвол/забарона на змену правілаў распаўсюду.
Пры гэтым дазваляецца распаўсюд матар’ялу пры захаваньні вызначанага набору ўмоваў. (Каб лёгка разумець правілы распаўсюду канкрэтных матар’ялаў, пры іх публікацыі выкарыстоўваюцца скарочаныя пазначэньні. Прыклад: “(сс)by-nc-sa” азначае ліцэнзыю CreativeCommons, што дазваляе некамэрцыйны распаўсюд (nc) пры ўмове захаваньня пазнакі аб аўтарстве (by), з правам перараспаўсюду толькі на тых жа ўмовах (sa, share-alike)).
Вельмі раю скарыстацца гэтай схемай за ўзор, бо яна ўжо апрабаваная й даказала сваю жыцьцяздольнасьць у сусьвеце.
Ва ўнутрыбеларускім кантэксьце неабавязкова надаваць гэтым стасункам юрыдычны статус “ліцэнзыі на інтэлектуальную ўласнасьць”.
Замест гэтага можна скласьці “джэнтльмэнскае пагадненьне” аб адпаведных спосабах выкарыстаньня кантэнту, пазначанага згодна з намэнклятурай Сreative Commons.
Дадатковы плюс такога падыходу — ён будзе зразумелы й міжнародным партнэрам (мэдыям і г.д.), бо з іх пункту погляду — гэта будуць проста матар’ялы, ліцэнзаваныя паводле Сreative Commons.
Каментароў няма »
Каментароў пакуль няма.
Пакінуць каментар
НАВІНЫ КАМПАНІІ
Кампанія «Чысты Байнет» прэзентаваная на VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, 8.03.09
7 сакавіка ўдзельнікам VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў была прэзентаваная кампанія «Чысты Байнет». Далей »
Профі ў Байнеце. Праблемы выкарыстання кантэнту, 2.02.09
Выступленне Аляксандра Класкоўскага, медыяэксперта, кіраўніка аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН, выкладчыка ЕГУ, на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце». Далей »
Ответственность интернет-бизнеса за чистоту Байнета, 2.02.09
Выступление Юрия Зиссера, генерального директора УП «Надёжные программы» (TUT.BY) на «круглом столе» 27 января «Саморегулирование в Байнете». Далей »
Благасфера як квазімедыйная форма (асаблівасці этычных правілаў карыстання інфармацыяй у блогах), 2.02.09
Выступленне медыяэксперта, загадчыка аддзелу палітыкі тыднёвіка «Белорусы и рынок» Паўлюка Быкоўскага на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце».
Далей »
Інтэрнет: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання?, 2.02.09
Выступленне намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца падчас «круглага стала» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце». Далей »


