Прапановы

Группа журналистов , 09:20 25.02.09
Предлагаемый проект соглашения: "Интернет становится все более важным и влиятельным средством Далей »

Олег Тишков, 13:24 9.02.09
Вношу предложение. Всякая авторская статья должна быть подписана автором. Обратный пример. Далей »

SkepSYS, 05:01 29.01.09
Усё ужо прыдумана да нас. Чулі пра валідатары кода? Вось Далей »

g-rub, 15:08 27.01.09
Што да перараспаўсюду сацыяльна значнага кантэнту (такі перараспаўсюд часта пажаданы, Далей »

Яніна Мельнікава, 17:05 26.01.09
Дамаўляцца ці не? Думаю — дамаўляцца трэба. І не толькі Далей »

Аляксандр Класкоўскі, 11:28 23.01.09
1. Гіперспасылка на першакрыніцу — гэта святое. Прычым менавіта гіпер- Далей »


Усе прапановы

SkepSYS

5:01 29.01.09

Усё ужо прыдумана да нас. Чулі пра валідатары кода? Вось падобная схема, толькі, ясна, крыху больш складанейшая. Бо аўтаматам праверыць кантэнт на арыгінальнасьць можа хіба бот гугла.

Умоўна назавем гэта “кнопачкай”. Дык вось, робіцца кнопачка-сьцяжок, нешта кшталту “гэты рэсур кашэрны чысты і ня тырыць інфармацыю”. Код “кнопачкі” даступны, каб павесіць яе на свой сайт ці блог. Пры тым “кнопачка” не абавязкова графічная, гэта можа быць і тэкставы блёк. Тут трэба каб быў пэўны выбар: колеры, мова, тэкст/графіка.

Далей. Праз шырокую інфармацыйную кампанію інтэрнаўтам даводзіцца, што калі вы зайшлі на беларускі інфармацыйны сайт, а на ім няма такой “кнопачкі”, сайт альбо проста мёртвы, альбо нячэсны і ня варты даверу. Карацей, “кнопачка” — гэта крута, гэта знак дартаньянства.

Аўдыторыя (у адрозьненьні ад уладальнікаў сайтаў) гэтую ідэю падтрымае (бо дасталі перадрукі). Самыя дартаньяністыя ўладальнікі сайтаў, якія кантэнт генэруюць самі, а таму найбольш зацікаўленыя ў гэтым усім, “кнопачку” такую хуценька паставяць. А ммм… не зусім дартаньяністыя вымушаны будуць, каб не зьняславіцца ;)

Далей самае цікавае: інтэрнаўт ўсё той жа інфармацыйнай кампаніяй даводзіцца да такога стану, што калі бачыць падтыраны матэрыял, рэфлекторна “стучыць” на такі сайт, як гэта не банальна ;) Гэта можна рабіць, напрыклад, праз саму кнопачку. А для сайтаў, што кнопачку не паставілі, робіцца адмысловая форма на сайце “змагароў за чысьціню”. Тамтэйшыя паліцаі-мадэратары (бязь іх ніяк) правяраюць факт крадзяжу і, калі інфа падцьвярджаецца, запісваюць гэты факт у агульнадаступную “чорную кніжачку” (базу). Пры тым калі чалавек заўважае падтыраны матэрыял, ён мусіць указаць і арыгінальную крыніцу. Ну хаця б прыблізна (напр. сайт, а не канкрэтную спасылку). Удакладненьне першакрыніцы — таксама задача мадэратараў.

І вось мулька ў тым, што пры загрузцы нашай кнопачцы для адлюстраваньня на пэўнай стронцы (сайце), мы прабіваем, ці ёсьць гэтая старонка (сайт) у нашай чорнай кніжачцы. І калі старонка некашэрная, мы замест кнопачкі, ўмоўна кажучы, малюем падпаленую шапку — злодзей! І людзі, якія заходзяць на старонку гэта бачаць і моршчаць нос. Мы можам нават побач з пазнакай крадзяжу, гвалтоўна ставіць спасылку на першакрыніцу (гл. ніжэй). А зусім прыбраць кнопачку таксама не прыбярэш — гэта ж значыць зусім абпідарасіцца ;)

Уладальнікі ж сайтаў, што ставяць у сябе нашу цудоўную кнопачку, маюць магчымасьць яшчэ й зарэгіцца, падцьвердзіўшы сваё ўладальніцтва (гэта аўтаматычна ўсё робіцца). Ім гэта трэба дзеля таго, каб атрымліваць уведамленьні, калі на іх сайт “стукнулі”. Яны таксама могуць мець доступ да панэлі на нашым сайце, дзе паказана, якія да іх прэтэнзіі паступілі. Ну каб выправіцца і паведаміць мадэратарам, якія правераць і выкрэсьляць факт злачынства з базы. Як мы памятаем, “даносчык” ці “паліцай”, што прыняў данос, мусяць указаць першакрыніцу, каб падцьвердзіць факт крадзяжу. Таму у гэтай адмінскай панэлі будзе бачна таксама хто і што скраў у вас. Адно з-за гэтага ўжо будзе адмінам цымус ставіць у сябе нашу кнопачку ;)

Ідэю можна разьвіваць:
— пазначэньне “злачынства” можа зрабіць як глябальным для ўсяго сайта, так і кропкавым, на ўзроўні адной старонкі. Увогуле гэта можа быць нешта кшталту гугловага page rank, толькі ў плашчыне аўтарскага права
— пры удакладненьні “даносу”, акрэсьлівеюцца віды “злачынства” (перадрук бяз гіпэрлінку / перадрук бяз тэкставай згадкі / перадрук кавалку ў нейкай кампіляцыі ці цытата без пазначэньня крыніцы (аўтара) / не ўказана імя аўтара, і г.д.)
— адмін пры рэгістрацыі ўказвае умовы выкарыстаньня інфы зь ягонага сайту (лінк, проста спасылка, указаньне аўтарства, даты і г.д). Калі пры праверцы “даносу” аказваецца, што такое парушэньне насамрэч дапушчальнае адмінам першакрыніцы, у “парушальніка” шапка не загараецца ;)
— “чэсны” адмін пры перадруку артыкулу сам указвае нашай сыстэме першакрыніцу, атрымлівае умовы перадруку (калі такія былі выстаўленыя ўладальнікам першакрыніцы), а ўладалнік першакрыніцы ведае, што яго перадрукавалі.
— пры рэгістрацыі, уладальнік рэсурсу можа задаць выгляд “кнопачкі”, напрыклад, лога, якое ён жадае бачыць пры перадруках свайго кантэнту на іншых рэсурсах. тады “чэсныаму” адміну з папярэдняга пункту дастаткова будзе толькі паведаміць сыстэме адрэсу першакрыніцы, а патрэбнага віду спасылку сыстэма ўставіць сама. гэта насамрэч можа быць вельмі зручна, сьведчу.
— трэба прадумаць “даносы” на афлайнавыя выданьні і спосабы ўплыву на “злодзеяў”
— дамовіцца з ботам гугла, каб аўтаматычна правяраў кантэнт на арыгінальнасьць ;)
- і інш.

Ёсьць шэраг тэхнічных нюансаў, але агулам сыстэма бачыцца мне досыць яснай і нават рэальнай да ажыцьцяўлення і працуючай. Як адмін сайта, мушу зазначыць, што і сам з задавальненьнем карыстаўся б такой сыстэмай і яна пэўным чынам спрасьціла б працу.

Закавыка ў тым, што гэта досыць складаны з тэхнічнага гледзішча праект. Задарма такое рэалізоўваць наўрад ці хто возьмецца. Хаця штука імхо карысная. Залатога ключыка я тут пакуль ня бачу, за карытсаньне сыстэмай плату не ўвядзеш — яна згубіць сэнс. Таму рэальна гэта зрабіць хіба толькі калі нейкі фонд ці зацікаўленыя структуры прафінансуюць працу. Той жа Зісер, дарэчы ў стане і тэхнічную базу прадаставіць, і нават намаганьнямі ўласных праграмэраў усё гэта зьдзейсьніць. Альбо наняць каго. Калі спатрэбіцца больш дэталёвая прапрацоўка — зьвяртайцеся.

ЗЫ А на ідэю таксама дзейнічае капірайт, калі што ;)



Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар



 



НАВІНЫ КАМПАНІІ

Кампанія «Чысты Байнет» прэзентаваная на VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, 8.03.09
7 сакавіка ўдзельнікам VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў была прэзентаваная кампанія «Чысты Байнет». Далей »

Профі ў Байнеце. Праблемы выкарыстання кантэнту, 2.02.09
­­Выс­тупленне Аляксандра Класкоўскага, медыяэксперта, кіраўніка аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН, выкладчыка ЕГУ, на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Б­ай­неце». Далей »

Ответственность интернет-бизнеса за чистоту Байнета, 2.02.09
Выступление Юрия Зиссера, генерального директора УП «Надёжные програм­мы» (TUT.BY) на «круглом столе» ­2­7 января «Саморегулирование в Байнете». Далей »

Благасфера як квазімедыйная форма (асаблівасці этычных правілаў карыстання інфармацыяй у блогах), 2.02.09
­Выс­тупленне медыяэксперта, загадчыка аддзелу палітыкі тыднёвіка «Белорус­ы и рынок» Паўлюка Быкоўскага на «круглым стале» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Бай­неце». Далей »

Інтэрнет: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання?, 2.02.09
­Выступленне намесніка старшыні ГА «БАЖ» Андрэя Бастунца­ падчас «круглага стала­» 27 студзеня «Самарэгуляванне ў Байнеце». Далей »


Усе навіны
На галоўную | Пра кампанію | Ініцыятары | Прапановы | Навіны кампаніі